Лукашэнка хоча зладзіць сустрэчу Папы Рымскага і Маскоўскага Патрыярха

Аляксандр Лукашэнка выказаў пажаданне, каб у Беларусі прайшла сустрэча Папы Рымскага і Маскоўскага Патрыярха. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю заходнееўрапейскім СМІ.
Беларускі кіраўнік выказаў шкадаванне з нагоды таго, што папярэднік цяперашняга пантыфіка Ян Павел II не наведаў Беларусь.

БЕЛТА