Лукашэнка лічыць, што Мытны саюз прывядзе да ўзмацнення пазіцыі Расіі

Стварэнне Мытнага саюза ўзмоцніць пазіцыі Расіі. Такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з удзельнікамі Рады кіраўнікоў дзяржаўных інфармацыйных агенцтваў СНД. "Мытны саюз — гэтае падваенне, узмацненне пазіцый Расіі. Я вельмі спадзяюся, што Беларусь і Казахстан не будуць тут на завуголлі", — перадае БЕЛТА словы кіраўніка Беларусі.

Тэму Мытнага саюза Лукашэнка ўздымаў і падчас сённяшняй сустрэчы з намеснікам генеральнага сакратара ЕўрАзЭС, адказным сакратаром камісіі Мытнага саюза Сяргеем Глазьевым. На думку беларускага лідэра, гэтае аб'яднанне павінна стаць крокам да стварэння адзінай эканамічнай прасторы.