Лукашэнка: нам не патрэбная дзяржава, дзе кожны кіраўнік мусіць дрыжаць
Праваахоўным структурам трэба навучыцца адрозніваць звычайныя памылкі ад злачынства. Такую заяву зрабіў Аляксандр Лукашэнка на суботняй нарадзе з актывам Гродзенскай вобласці.
Ён адзначыў, што кіраўнікі прадпрыемстваў мусяць мець права на абаснаваную эканамічную рызыку. Ён "жорстка папярэдзіў" супрацоўнікаў праваахоўных органаў "аб канкрэтных адносінах да людзей, якія займаюць кіруючыя становішчы".
"Нам не патрэбная дзяржава, дзе кожны кіраўнік мусіць дрыжаць", сказаў кіраўнік дзяржавы падчас нарады. Лукашэнка паведаміў, што бліжэйшым часам збіраецца сустрэцца з кіраўнікамі адпаведных сілавых ведамстваў для абмеркавання гэтай праблемы, паведамляе БелаПАН.