Лукашэнка напісаў расійскім бізнэсменам пра “газавую вайну”
Аляксандр Лукашэнка разаслаў буйным расійскім бізнэсменам ліст, у якім выклаў свой пункт гледжання на “газавую вайну”, паведамляе інтэрнэт-выданне Lenta.ru. Гэты ліст атрымалі 80 прадпрымальнікаў. Тэкст звароту цалкам супадае з тэкстам ліста беларускага лідэра, які апублікавала газета “Правда” 28 чэрвеня. У сваім звароце Лукашэнка абвінаваціў расійскі бок у зрыве перамоваў наконт коштаў на газ. Ён таксама падкрэсліў, што завінавачанасць “Газпрама” перад Беларуссю за транзіт паліва значна перавышала беларускія даўгі
Невядома, якую мэту пераследваў сам Лукашэнка, адпраўляючы гэты ліст прадстаўнікам расійскага бізнэсу. У тэксце няма ніякіх просьбаў ці заклікаў.
Невядома, якую мэту пераследваў сам Лукашэнка, адпраўляючы гэты ліст прадстаўнікам расійскага бізнэсу. У тэксце няма ніякіх просьбаў ці заклікаў.