Лукашэнка падпісаў указ, дзякуючы якому могуць патаннець гаражы і стаянкі

Аляксандр Лукашэнка 21 жніўня падпісаў указ № 427 "Аб патанненні будаўніцтва гаражоў і аўтамабільных стаянак". Дакументам прадугледжвае вызваленне ад падатку на дададзены кошт абаротаў па рэалізацыі новапабудаваных на тэрыторыі Беларусі гаражоў і аўтастаянак забудоўшчыкам, гаражным і эксплуатацыйным кааператывам.
Чакаецца, што гэтыя меры дазволяць зменшыць кошт будаўніцтва і рамонту гаражоў і аўтастаянак на 18%.

Прадастаўленне юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам зямельных участкаў пад гаражы і стаянкі будзе ажыццяўляцца без правядзення аўкцыёну на права заключэння дагавораў арэнды. Органы мясцовага кіравання будуць самастойна ва ўстаноўленым парадку прымаць рашэнні аб іх выдзяленні па заяўным прынцыпе.

БелаПАН