Лукашэнка: Сельгасвытворчасць мусіць выйсці на сярэднееўрапейскі ўзровень
10 мільярдаў рублёў удалося сэканоміць у выніку своечасовай уборкі збожжа. Дзякуючы максімальнаму выкарыстанню добрых умоваў надвор'я дадатковая сушка збожжа не спатрэбілася. Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступе на фестывалі-кірмашы "Дажынкі-2010", які праходзіць у Лідзе. Кіраўнік дзяржавы ў сваё прамове таксама адзначыў, што ў 2015 годзе экспарт сельгаспрадукцыі ў Беларусі мусіць выйсці на ўзровень 7-10 мільярдаў долараў. Таксама Лукашэнка запатрабаваў, каб сельгасвытворчасць і якасць жыцця людзей выйшлі на "сярэднееўрапейскі ўзровень". У прыватнасці, заробак вяскоўцаў павінен павялічыцца як мінімум у два разы, інфармуе БЕЛТА.