Лукашэнка ўвайшоў у пяцёрку самых папулярных асобаў у расійскай прэсе

На хвалі расійска-беларуска газавага канфлікту Аляксандр Лукашэнка выйшаў у рэйтынгу самых папулярных асобаў у расійскай прэсе на пятае месца. У перыяд з 21 па 27 чэрвеня прэзідэнт Беларусі згадваецца ў 1136 матэрыялах розных расійскіх СМІ палітычнай і фінансава-эканамічнай скіраванасці. З расіян ён саступіў толькі прэзідэнту Мядзведзеву, прэм'еру Пуціну і кіраўніку "Газпрама" Мілеру. З замежнікаў — толькі прэзідэнту ЗША Бараку Абаме.

Яшчэ адзін беларус — першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка — таксама трапіў у топ рэйтынга з 593 згадкамі. Ён апярэдзіў экс-прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева і кіраўніцу часовага ўрада гэтай рэспублікі Розу Атунбаеву — 526 і 419 згадак адпаведна, паведамляе сайт Лениздат.Ру.