Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Пашаны бізнэсмена Анатоля Тэрнаўскага

Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 1 лістапада. Як паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, ўзнагарода Тэрнаўскаму прысуджана “за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне гандлёва-эканамічных сувязяў паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй".

Тэрнаўскаму належыць холдынг “Юнівест–М”. Самы вядомы яго праект - будаўніцтва комплекса “Каскад” на вуліцы Кальварыйскай у Мінску. “Юнівест–М” таксама значыцца ў афіцыйных партнёрах Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Жонка сярэдняга сына кіраўніка краіны адзін час была маркетынг-дырэктарам у “Юнівест–М”.

Фота sobor.by