Лукашэнка ўзнагародзіў Юрыя Башмета ордэнам Францыска Скарыны

Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў мастацкага кіраўніка і галоўнага дырыжора Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра "Новая Расія" Юрыя Башмета ордэнам Францыска Скарыны. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны. Юрый Башмет уганараваны за “значны асабісты ўнёсак у развіццё беларуска-расійскіх культурных сувязяў, прапаганду класічнага музычнага мастацтва”.

Нагадаем, сёння ў Мінску ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі адкрыецца III Міжнародны фестываль Юрыя Башмета. Фестываль закліканы забяспечыць магчымасць сумеснага музіцыравання маладых перспектыўных выканаўцаў і прызнаных майстроў.

Сёлета на фестывалі будзе выканана разнастайная музыка: ад класічных твораў да сучасных апрацовак, разлічаных на шырокую публіку. Працягнецца фестываль да 12 кастрычніка, адзначае БелаПАН.