Лукашэнку павіншавалі Цюмалі Сайнясон, Тан Шве і Цахіягійн Элбэгдорж

Аляксандра Лукашэнку з перавыбраннем на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь павіншавалі прэзідэнт Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Цюмалі Сайнясон, Старшыня Дзяржаўнага Савета міру і развіцця Саюза М'янма старшы генерал Тан Шве, прэзідэнт Манголіі Цахіягійн Элбэгдорж.  Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага кіраўніка.