Лядовы палац у Баранавічах атрымаў трэцяга дырэктара за паўгода

У Баранавіцкім Лядовым палацы зноў мяняюць кіраўніка. 7 чэрвеня афіцыйна вызвалілі ад пасады дырэктара Мікалая Баброўскага. Гэта ўжо трэцяя змена дырэктара палацу за апошнія паўгода, паведамляе газета "Інтэкс-прэс". Цяпер гэтую ўстанову хутчэй за ўсё ўзначаліць Ірына Аскальдовіч. Мікалай Баброўскі сышоў з пасады дырэктара па ўласнай ініцыятыве і цяпер збіраецца працаваць на адным з прадпрыемстваў Баранавічаў. Дарэы, на мінулым тыдні Баранавічы наведаў старшыня Камітэту дзяржкантролю Зянон Ломаць. Ён звярнуў увагу на тое, што адбываецца ў мясцовым Лядовым палацы.
 
Спорткомплекс яшчэ не да канца збудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю. На думку спадара Ломаця, тэрмін яго канчатковага ўвядзення (1 ліпеня) знаходзіцца пад пагрозай зрыву.