Лётаючы лыжнік зваліўся з трампліна і атрымаў цяжкую траўму (відэа)

Томас Моргенштэрн, трохразовы алімпійскі чэмпіён па скачках на лыжах з трампліна, трэніраваўся ў Таўплітцэ напярэдадні старту этапа Кубка свету. Падчас аднаго са скачкоў спартовец ў паветры згубіў баланс і не змог прызямліцца на лыжы — проста зваліўся на зямлю.



27-гадовага Моргенштэрна шпіталізавалі з сур'ёзнай чэрапна-мазгавой траўмай і пашкоджаннем лёгкіх, нейкі час ён быў у беспрытомным стане. У бліжэйшыя дні спартовец будзе ў рэанімацыі.
 

Адзначым, што гэта не першае падзенне Томаса Моргенштэрна (гл. другое відэа).

Фота — AFP