Лётчыкі затрыманага ў Бангкоку Іл-76 папрасілі абароны ў Назарбаева
Лётчыкі арыштаванага ў Тайландзе самалёта Іл-76 са зброяй на борце заявілі пра сваю невінаватасць і папрасілі абароны ў Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева. Звяртаючыся да прэзідэнта Казахстана, чальцы экіпажа заявілі, што ім не далі паглядзець, які груз перавозіцца, бо ён быў апламбаваны, перадае партал Vesti.kz. Паводле накладных, груз значыўся як "механічныя часткі". Як паведамілі лётчыкі, з выгляду ён нагадваў часткі нафтаздабываючага абсталявання. Казахстанцы таксама сцвярджаюць, што не прысутнічалі пры щскрыцці грузу тайскімі ўладамі. На думку лётчыкаў, уся віна павінна легчы на бок, які адпраўляў зброю, а самі яны толькі перавозчыкі і выконвалі ўказанне авіякампаніі ды арандатара самалёта.
Нагадаем, самалёт Іл-76, які ляцеў з Паўночнай Карэі, быў затрыманы 12 снежня 2009 года ў Бангкоку. На борце знаходзіліся 4 грамадзяніны Казахстану і 54-гадовы грамадзянін Беларусі бортінжынер Міхаіл Петухоў. Ім выставілі абвінавачванні ў нелегальным захоўванні зброі і паведамленні заведама ілжывай інфармацыі пра характар грузу тайскім уладам.