Магілёўскі "Днепр" атрымаў другую перамогу на Кубку чэмпіёнаў Садружнасці
Футбалісты магілёўскага "Дняпра" атрымалі другую перамогу на XVIII міжнародным футбольным турніры "Кубак чэмпіёнаў Садружнасці краін СНД і Балтыі", які праходзіць у Маскве. 17 студзеня каманда Андрэя Скорабагацькі выйграла ў латвійскага "Металурга" з лікам 4:3, саступаючы пасля першага тайма 1:2 (Лясюк, 7, 65, Чорных, 60, Карповіч, 88 — Ракель, 39, Калаў, 45, Грэбіс, 87). У іншым матчы групы А расійскі "Рубін" перамог кіргізскае "Дардой-Дынама" — 2:0.
У стартавым матчы 16 студзеня "Днепр" узяў верх над "Дардой-Дынама" — 3:1, а "Металург" — над "Рубінам" — 1:0, нагадвае БелаПАН.
Становішча камандаў: "Днепр" — 6 ачкоў (розніца мячоў 7-4), "Металург" — 3 (4-4), "Рубін" — 3 (2-1), "Дардой-Дынама" — 0 (1-5).
19 студзеня "Днепр" сустрэнецца з "Рубінам". У чвэрцьфінал выходзяць дзве лепшыя каманды кожнай групы.