Магілёўскія будаўнікі рамантуюць дамы “па-пацёмкінску” (фота)
Праз паўгода пасля пачатку вонкавай рэстаўрацыі шэрагу дамоў па Пушкінскім праспекце ў Магілёве будаўнікі на апошнім доме прыйшлі да новай тэхналогіі. Проста на старой плітцы будаўнікі фіксуюць сетку і адразу пакрываюць пластом шпаклёўкі. Раней працы праводзіліся у некалькі этапаў: спачатку адбівалі плітку, потым усталёўвалі арматуру, наверх клалі тынкоўку, шпаклёўку і ўрэшце фарбавалі. Новая тэхналогія больш танная, аднак гараджане баяцца, што яна ж і нетрывалая.