Магілёўскія донары павіншавалі з Новым Годам дзяцей, хворых на рак крыві

Магілёўская донарская арганізацыя "Кропля жыцця" і моладзевая канфедэрацыя МоДэС павіншавалі з Калядамі і Новым Годам дзяцей хворых на кроў.
"Дзецям анкагематалагічнага аддзялення, шэфства над якім узяла магілёўская донарская арганізацыя, прывезлі навагоднія падарункі, віншаванні Дзеда Мароза і пажаданні скарэйшага выздараўлення. Мы спадзяемся, што у новым годзе і нашы чыноўнікі звернуць увагу на гэтае аддзяленне, якому патрэбны рамонт", — распавёў Еўрарадыё ганаровы донар, старшыня арганізацыі "Кропля жыцця" Ігар Каваленка.

Курс лячэння ў дзяцей, хворых на рак крыві, лейкемію, лейкоз, вельмі доўгі. Яны могуць знаходзіцца ў лякарні па некалькі месяцаў.

"Кропля жыцця" — адзіная арганізацыя, якая добраахвотна ўзялася дапамагаць дзецям з гэтага аддзялення.