"Магілёўскую лыжню-2016" адмянілі — няма снегу
Селёта спартыўнае свята "Магілёўская лыжня" не адбудзецца. Прычынай стала адсутнасць снегу, паведамляе interfax.by са спасылкай на дырэктара вучэбна-метадычнага цэнтра фізічнага выхавання насельніцтва Магілёўскага аблвыканкама Аляксандра Восіпава.
Арганізатары "Магілёўскай лыжні" маюць чатыры снежныя гарматы, кажа Восіпаў. Але яны працуюць толькі пры мінусавой тэмпературы. Дарэчы, летась "Магілёўская лыжня" таксама не адбылася па аналагічнай прычыне.
У Мінску спадзяюцца, што тут абласное спартыўнае свята "Мінская лыжня — 2016" ўсё ж адбудзецца, нягледзячы на нязвыкла цёплы люты. Такое меркаванне выказаў прэс-сакратар Мінспорту Уладзімір Несцяровіч. Правядзенне "Мінскай лыжні-2016" запланаванае на 13 лютага ў цэнтры "Веста" Дзяржынскага раёна Міншчыны.