Максім Мірны губляе свае пазіцыі ў рэйтынгу тэнісістаў-прафесіяналаў

Беларус Максім Мірны губляе свае пазіцыі ў рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў. У агульным рэйтынгу ён атрціў 40 пунктаў і цяпер толькі 301-ы. Яшчэ адзін беларускі тэнісіст - Уладзімір Ваўчкоў - займае 380-ы радок. У адзіночным разрадзе Мірны панізіўся на тры пазіцыі і ўжо займае 138-е месца, у парным разрадзе ён разам з Джэймсам Мюрэем знаходзяцца на 13-м месцы.

Як паведамляе "Наша ніва", Вікторыя Азаранка захавала 16-ю пазіцыю ў рэйтынгу індывідуальнага разраду.