Максім Мірны і Таццяна Пучак выйшлі ў другі круг “Ралан Гарос”
На адкрытым чэмпіянаце Францыі па тэнісе Максім Мірны і Таццяна Пучак 1 чэрвеня выйшлі ў другі круг (1/16 фіналу) мужчынскага і жаночага парнага разраду. М.Мірны і швед Ёнас Б'ёркман, якія выйгралі гэты турнір у 2005 і 2006 гадах, перамаглі італьянца Сімона Балелі і аргенцінца Хуана Марціна дэль Потра – 6:4, 6:3.
Наступнымі сапернікамі беларуска-шведскага дуэта стануць Уэйн Арчэрс (Аўстралія) і Фернанда Вердаска (Іспанія).
Т.Пучак і Васіліса Бардзіна з Расіі перамаглі Вольгу Пучкову (Расія) і Аляксандру Вазняк (Канада) - 3:6, 6:4, 6:4. Цяпер яны сустрэнуцца з другой парай турніру - Карай Блэк з Зімбабвэ і Лізэль Хубер з ПАР.
Вікторыя Азаранка і Ганна Чакветадзэ (Расія) прайгралі польскім тэнісісткам Клаўдыі Янс і Аліцыі Расольскай - 4:6, 3:6.
У першым крузе змешанага разраду (1/16 фіналу) М.Мірны і В.Азаранка, якая ўдзельнічае ў "Ралан Гарос" пасля траўмы, адмовіліся ад барацьбы, вёўшы ў ліку 2:1 пасля 10 хвілін матчу супраць Джуліяна Ноўла (Аўстрыя) і Цяньцянь Сунь (Кітай).
“БелаПАН”