Максім Мірны выйшаў у другі этап тэніснага турніра ў Цынцынаці

Беларус Максім Мірны і ізраільцянін Эндзі Рам паспяхова стартавалі ў парным разрадзе тэніснага турніра ў Цынцынаці (штат Агаё, ЗША) з прызавым фондам 3 млн долараў. У першым матчы яны перамаглі амерыканцаў Раджыва Рама і Джэсі Левіна — 6:2, 6:2. Як паведамляе сайт newsru.co.il, у другім крузе беларуска-ізраільскі дуэт згуляе з наймацнейшай парай свету амерыканцамі братамі Браян.