Максім Мірны выйшаў у паўфінал парнага разраду турніра ў Санкт-Пецярбургу
Максім Мірны (32-е месца ў парным рэйтынгу) і Рахан Бапана з Індыі (79) выйшлі ў паўфінал спаборніцтваў дуэтаў на тэнісным турніры ў Санкт-Пецярбургу з прызавым фондам 1 мільён долараў.
Учора ў чвэрцьфінальным матчы супраць расійскіх спартсменаў Іллі Куніцына (61) і Марата Сафіна (424) беларус і індыец атрымалі перамогу з лікам 6:4, 3:6, 13:11 (тай-брэйк). БелаПАН адзначае, што Мірны і Бапана былі ў кроку ад паражэння, бо ў тай-брэйку саступалі 6:9, але здолелі пераламіць ход паядынку на сваю карысць.
Цяпер беларуска-індыйскі тандэм сустрэнецца са славакам Міхаілам Мерцінакам (45) і харватам Лаўро Жаўко (68).