Маладзечанскія злодзеі абрабавалі швецкага турыста, які ехаў у Турцыю
24-гадовага грамадзяніна Швецыі абрабавалі ў Маладзечне. Ён падарожнічаў на ровары ў Турцыю і ўвечары прыехаў у гэты беларускі горад. Ровар швед паставіў каля гасцініцы, у якую пайшоў уладкоўвацца. Ужо праз 10 хвілінаў ровара на тым месцы не было. Разам з ім зніклі
намёт, спальны мяшок, заплечнік, вопратка, запчасткі і харчаванне на
суму 1375 еўра.
Як паведамляе газета "Советская Белоруссия", у міліцыю пацярпелы не пайшоў, ён думаў, што ровар нехта ўзяў пакатацца. Толькі праз суткі праваахоўнікі распачалі пошукі, але пакуль знайсці маёмасць грамадзяніна Швецыі няўдалося.
Пацярпелы вымушаны быў перарваць сваё падарожжа ў Турцыю і на самалёце вярнуўся на радзіму.