Маладзёжная зборная Беларусі па футболе лідыруе ў сваёй групе
Маладзёжная зборная Беларусі па футболе перамагла каманду Сан-Марына з лікам 3:0. Зараз беларусы ачольваюць табліцу 8-й групы адборачнага турніра
маладзёжнага чэмпіянату Еўропы. Галы ў вароты Сан-Марына забілі Леанід
Ковель, Сяргей Гігевіч і Антон Пуціла.
Дарэчы, Ковель у двух матчах забіў два галы, аднак наступную гульню ён прапускае з-за двух жоўтых картак.
Зборная Беларусі мае 6 ачкоў, на тры ачкі ад яе адстаюць вугорцы, па аднаму ачку ў сербаў (яны маюць адну гульню ў запасе) і латышоў, Сан-Марына ачкоў пакуль не здабыла.
Прессбол