Маладзёжная зборная па хакеі з буйным лікам прайграла “Шахцёру”
Салігорскі “Шахцёр” у таварыскім матчы разграміў беларускую маладзёжную зборную па хакеі — 6:0.
Матч адбыўся ў межах падрыхтоўкі зборнай да чэмпіянату свету ў Польшчы, перадае belarushockey.com.
У серыі булітаў хакеістам “маладзёжкі” ўдалося размачыць варатара салігорцаў. Галявым кідком вызначыўся Яўген Саламонаў, аднак мацнейшым усё адно быў фарм-клуб мінскага “Дынама”.
Выніковы лік серыі штрафных кідкоў — 2:1 на карысць “Шахцёра”.