Масавая эвакуацыя людзей у Патсдаме, вывезлі 10 тысяч чалавек (фота)

У нямецкім горадзе Патсдам 7 студзеня была праведзеная масавая эвакуацыя. З аднаго з раёнаў горада вывезлі каля 10 тысяч чалавек. Прычынай гэтага стала небяспечная знаходка — будаўнікі адкапалі 250-кілаграмовую амерыканскую авіябомбу часоў Другой сусветнай вайны.

Як адзначае rbb-online.de, людзей не засталося ў радыусе 800 метраў ад знойдзенай бомбы. Там працуюць толькі спецыялісты, перакрыты рух транспарту.

Фота: rbb-online.de