Матч беларускага чэмпіянату па гандболе адменены з-за фінансавых цяжкасцяў
Кіраўніцтва Наваполацкага грамадскага аб'яднання "Гандбольны клуб імя С.П.Лёвіна" апавясціла, што каманда не зможа прыехаць у Брэст на каляндарную гульню чэмпіянату Беларусі. Гульня з Брэсцкім гандбольным клубам імя Мяшкова мусіла адбыцца 29 лістапада. Як паведамляе "Беларускі партызан", у сваім лісце прадстаўнікі наваполацкага клуба паведамілі, што не могуць прыбыць на каляндарную гульню XVIII чэмпіянату Рэспублікі Беларусь у сувязі з цяжкім фінансавым становішчам, якое склалася ў клубе.
Зыходзячы з гэтага, 25 лістапада Федэрацыя гандболу Беларусі прыняла афіцыйнае рашэнне аб адмене сустрэчы, прызначанай на бліжэйшую нядзелю.
Зыходзячы з гэтага, 25 лістапада Федэрацыя гандболу Беларусі прыняла афіцыйнае рашэнне аб адмене сустрэчы, прызначанай на бліжэйшую нядзелю.