Майстар з Глыбокага падараваў цэнтру прыгажосці незвычайны грэбень (фота)

Майстар з Глыбокага Віктар Дудкевіч падараваў глыбоцкаму Цэнтру прыгажосці “Клеапатра” драўляны грэбень-абярэг вялізных памераў. Такі незвычайны падарунак прыцягнуў увагу многіх. Сам Дудкевіч лічыць, што зрабіў "простую рэч", наракае, што некаторым яго "больш цікавым" працам надаецца менш увагі.

Віктар Дудкевіч працуе майстрам па дрэве ў глыбоцкім Доме рамёстваў. Ён займаецца адраджэннем беларускай старажытнай цацкі, зрабіў копію старажытнага друкарскага станка, драўляны ровар, напісаў некалькі карцін у падтрымку беларускай мовы. У Браславе ў гэтыя дні праходзіць яго персанальная выстава.