Медыкі раяць не хадзіць па пояс у вадзе на затопленых гарадскіх вуліцах

У сувязі з магчымым затапленнем некаторых вуліц у Мінску падчас залеваў медыкі рэкамендуюць пазбягаць праблемных месцаў у горадзе. Як паведамілі "Інтэрфаксу" ў сталічнай Лякарні хуткай медыцынскай дапамогі, што дажджавая вада не самая чыстая. Няма гарантыі, што ў яе не пападае змесціва каналізацыі. Адмыслоўцы таксама папярэдзілі, што хада па вуліцах, затопленых вадой, можа справакаваць траўмы — у каламутнай вадзе можна наступіць на пабочны прадмет.

Мінская ДАІ паведаміла, што падчас залеваў магчымыя затапленні праезнай часткі ў раёне плошчы Перамогі, на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага і 2-га завулка Р.Люксембург, на скрыжаванні вуліц Купалы і Інтэрнацыянальнай, вуліц Чыгуначнай і Ўманскай, на праспекце Пераможцаў у раёне Палаца спорту, на скрыжаванні вуліц Леніна і Ўльянаўскай, па вуліцы Інтэрнацыянальнай каля дома N20, у іншых месцах.