Медыкі Віцебскай вобласці далучыліся да акцыі, якая праходзіць у Еўропе
Далучыцца да акцыі па раннім выяўленні меланомы скуры, што праходзіць у Еўропе, вырашылі медыкі Віцебшчыны. Адзіны дзень меланомы прызначаны на канец жніўня. Меланома – гэта адна з найбольш небяспечных злаякасных пухлінаў, якая
выяўляецца ў жыхароў Віцебшчыны. Рак скуры ўжо некалькі гадоў стаіць на
першым месцы ў сумнай статыстыцы анкалагічных захворванняў.
Плануецца, што 28 жніўня ў першай палове дня кожны грамадзянін будзе мець магчымасць у любой медыцынскай установе атрымаць кансультацыю ў дэрматолага ці анколага.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск
Плануецца, што 28 жніўня ў першай палове дня кожны грамадзянін будзе мець магчымасць у любой медыцынскай установе атрымаць кансультацыю ў дэрматолага ці анколага.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск