Меліта Станюта выйграла чатыры медалі на этапе Кубка свету ў Манрэалі
Беларуска Меліта Станюта выйграла чатыры медалі на першым этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы, які прайшоў у канадскім Манрэалі. Найбольш паспяхова Станюта выступіла ў практыкаванні са скакалкай, дзе з ацэнкай 27,850 бала заняла першае месца. Як паведамляе БЕЛТА, яна апярэдзілп расіянак Дар'ю Дзмітрыеву (27,675) і Яўгенію Канаеву (26,650). Яшчэ адна наша суайчынніца Ганна Рабцава паказала тут пяты вынік (24,450).
У трох іншых практыкаваннях Меліта Станюта стала бронзавай медалісткай - з мячом (27,225 бала), абручом (26,950) і стужкай (26,650).
Ганна Рабцава заняла 6-е месцы ў практыкаваннях з абручом і стужкай і паказала 8-ы вынік у кампазіцыі з мячом.
У шматбор'і Меліта Станюта заняла 5-е месца (105,075), Ганна Рабцава - 7-е (101,250).
У змаганнях юніёрак паспяхова выступіла беларуска Наталля Лешчык, якая выйграла золата ў практыкаванні з булавамі, срэбра - з абручом, а таксама тры бронзы - у шматбор'і, у практыкаваннях са скакалкай і з мячом.