Менеджэр Глеба афіцыйна аб’явіў, што футбаліст больш не гулец “Арсенала”
Менеджэр Аляксандра Глеба Мікалай Шпілеўскі афіцыйна аб’явіў, што футбаліст з гэтага моманту больш не з’яўляецца гульцом лонданскага “Арсенала”. Такая заява прагучала ў інтэрв’ю газеце “Прессбол”. Шпілеўскі падкрэсліў, што Глеб сам вырашыў спыніць выступленні за лонданскі клуб і змяніць каманду.
“Аляксандр хоча змяніць абстаноўку. У большай ступені менавіта гэта прымусіла яго пайсці на такі крок”, — сказаў менеджэр футбаліста.
Дзе Глеб працягне сваю кар’еру, вырашыцца цягам бліжэйшых некалькіх дзён.