Міхаіл Грабоўскі праводзіць у НХЛ найлепшы сезон у сваёй кар'еры
За тры гульні да канца рэгулярнага чэмпіяната беларускі хакеіст са сваёй статыстыкай знаходзіцца далёка не на апошніх ролях у НХЛ.
27-гадовы беларусі, які выступае за "Таронта", з 29 галамі займае паводле гэтага паказчыку 8-е месца ў Лізе сярод цэнтрфорвардаў. Ён толькі адзін гол уступае самому Аляксандру Авечкіну і адзначаўся столькі ж, колькі Ілля Кавальчук, перадае belarushockey.com.
Грабоўскі займае 12-е месца ў Лізе сярод цэнтрфорвардаў паводле паказчыку "плюс-мінус" і 12-е паводле колькасці ачкоў, набраных у роўных складах.
Акрамя таго, беларус замыкае дваццатку самых выніковых цэнтрфорвардаў Лігі.