Мікалай Халезін: Сакрэтаў творчасці няма. Ёсць толькі няспыннае жаданне
Звычайна з драматургам
размаўляюць пра яго п’есы і ўзнагароды. Мікалай Халезін — гэта чалавек,
якім я шчыра захапляюся, а яго погляды на жыццё мне досыць блізкія. З гэтай
прычыны мне было цікава дазнацца пра адваротны бок жыцця таленавітага чалавека.
Прапаную вам некаторыя урыўкі з нашай размовы. Давай паразмаўляем пра твае стасункі з класічным
беларускім тэатрам. Ці цікавіць цябе гэта?
Не. Калі б вось сказалі зараз: вось хочаш — вазьмі сабе Купалаўскі тэатр, ты б там ставіў рэпертуар, — я б сказаў: ні-ко-лі! Чаму? Таму што гэта не стварэнне новага. Калі ты бярэш зацяганыя п’есы, пачынаеш іх ставіць… гэта не маё. Я маю шмат іншых сфер рэалізацыі. Я магу сам пісаць п’есы, заняцца музыкай, літаратурай, я магу ўсё што заўгодна, так? А вось навошта мне ставіць адно і тое ж? Я тэатр не люблю. “Пыл заслонаў”, пра які кажуць рамантычныя акторы, у мяне выклікае, блін, толькі алергічны кашаль. Я ненавіджу гэта ўсё. Пачынаючы ад іх інтрыг, ад падседжванняў, ад падколак адно аднога да іх гэтага рэпертуару і ўсёй гэтай тэатральнай мітусні, разумееш? Тэатр — гэта архаічнае “ўбогае” мастацтва, якое адстала ад жыцця гадоў на 700, і я разумею, што менавіта там я магу сказаць новае слова, бо стварэнне новага — гэта і ёсць сэнс. Грошы? Грошы… грошы гэта.. хм. Ну, іх сёння шмат, заўтра мала. Я ўжо прайшоў усе гэтыя ступені, і я ведаю, што калі іх мала — ты працуеш, калі іх шмат – працуеш. Розніцы ніякай няма. Ёсць больш прыемныя спосабы зарабляць грошы, чым занятак творчасцю. Зарабляць грошы творчасцю вельмі складана. Ёсць больш кароткія шляхі да багацця матэрыяльнага. Вось у Даля напісана: творчасць – стварэнне новага. І гэтая фраза акрэсліла маршрут майго жыцця.
Ці часта ты трапляеш на нешта цікавае і новае ў музыцы?
Так. Я слухаю зашмат рок-н-ролу, джазу, эксперыментальнай музыкі, электроннай і не пералічыць (усміхаецца). Але я люблю НОВАЕ. Калі нейкі, скажам так, прадукт культуры не можа спатрэбіцца мне ў творчасці, я не стану ім займацца. Калі, напрыклад, нейкі паважаны мной гурт пераходзіць у стадыю так званага “чосу”, то мяне гэта ўвогуле не цікавіць! Усё! Да пабачэння! Я патрабую нешта новае, нешта свежае, нешта экстрэмальнае ў навіне. Я слухаю зашмат музыкі, але больш за ўсё люблю слухаць спевы свайго бацькі. Апошні раз яны са сваім сябрам-калегам спявалі ў дзень пахавання маёй маці, і гэта было, бадай што, самае яркае маё ўражанне ад музыкі. Майму бацьку ўжо 75 гадоў, я яго калегу – 80. Але яны праспявалі так, што я перажыў шок. Шок ад таго, што яны праспявалі так якасна, як я даўно ўжо не чуў ну хоць нечага падобнага ў беларускім музычным ассяроддзі. Ну, не чую я такой добрай якасці. Хаця не… чую фрагментарна. Напрыклад, тое, што робіць Лявон Вольскі, мне не падабаецца, а тое, што Ігар Варашкевіч, – падабаецца. Але калі я слухаў свайго бацьку, мне было цяжка паверыць! Два старыя чалавекі — 75 і 80 год. Узровень падрыхтоўкі, школа, трэнаж – гэта тое, як мне падаецца, чаго не хапае не толькі нашым сучасным музыкам, але і мастацтву свету.
Давай паразмаўляем пра грахі. Ці часта ты адчуваеш сорам за нейкія ўчынкі, напрыклад, у адносінах з бацькамі ці з сябрамі дзяцінства?
Я ніколі не любіў глядзець назад, таму я не адчуваю нейкага там шкадавання ці сораму. Не. А калі я перажываў, так бы мовіць, сваё дзяцінства, то на той час быў “савок”. А я Савецкі Саюз ненавідзеў, бо час “саўка” – гэта скрадзены ў мяне час. Я маю на ўвазе час прадуктыўных дзеянняў, таму што ў 1986 годзе мне было толькі 22. Прабачце, але да 22 год можна было да халеры чаго зрабіць! А я жыў ў нейкім неверагодным асяроддзі перманентнага гаўна і вычварэнскіх каштоўнасцях. Самае страшнае для мяне зараз — гэта чуць фразы кшталту: “ Трэба ўзяць з савецкага мінулага ўсё самае лепшае”. Там не было ЛЕПШАГА. Там нічога ўвогуле не было, акрамя вычварэнцкай свядомасці, рабства і абсалютна паталагічнага ўспрымання рэальнасці. Людзі спачатку думалі, што існуюць у нейкай рэальнасці, пазней раптам адкрылі для сябе іншы свет і зразумелі, што хлусілі самі сабе колькі год. Вар’яцтва! Хоць і банальна гэта можа гучаць, але я не магу пра гэта ні слухаць, ні думаць, ні ўспамінаць.
Добра. Пакінем тэму “саўка” і пагутарым пра больш прыемныя для цябе рэчы. Кнігі! Што цябе натхніла ў літаратуры апошнім часам?
Я прайшоў, у прынцыпе, школу ўсёй літаратуры.Ад французскіх рамантыкаў да нямецкіх экспрэсіяністаў і французскіх экзістэнцыялістаў… Усё збольшага я ведаю ў літаратуры за выключэннем літаратуры апошняга дзесяцігоддзя. Я гэтую літаратуру збольшага “адчуваю”, але не чытаю, бо яна не вельмі мяне цікавіць. Відаць, гэта адбітак агульнага крызісу мастацтва. А калі казаць пра сур’ёзныя неякія ўражанні, то я мушу сказаць, што вырас я на амерыканскай літаратуры і брытанскай драматургіі, і пакуль што нічога лепшага я для сябе не знайшоў. Ніхто з літаратараў мяне яшчэ не пераканаў, што ёсць літаратары і драматургі лепшыя за Ванегута, Сэлінджэра, Стопарда ці Пінтэра. У іх творчасці ёсць усё, што мне блізкае: гуманістычны пачатак , высокі стыль, шыкоўны густ і абсалютная апора. Напрыклад, з Ванегутам у мяне асоблівыя ўзаемаадносіны. Неяк я пачаў яго чытаць і вельмі ім захапіўся. Аднойчы на кніжным рынку спытаў прадаўца, ці няма ў яго якой свежай кнігі Ванегута, і той працягнуў мне “Землятрус”. Кажа, маўляў, а вось вам яго апошні раман! Чытайце. Я пераварочваю кнігу, бачу фотаздымак Ванегута і яго пасланне6 “Гэта мой апошні раман. Я заканчваю пісаць вялікую прозу…” У мяне нібыта камяк у горле. Я не ведаў, што рабіць. Слёзы пачаліся. Не перадаць тыя пачуцці. Думаю, што збоку я выглядаў як вар’ят. Я стаяў і нікому нічога не хацеў тлумачыць, бо чалавек, з якім я прайшоў праз усё сваё жыццё, а зараз ён са мной ужо ісці побач не будзе! У гэты ж час я знаёмлюся са Стопардам, а Тому ўжо семдзесят… І я разумею, што, халера… я ўжо, атрымоўваецца, быццам кінуты. Самотны. Мае літаратурныя бацькі мяне нібыта кідаюць. То бок, я згубіў сваіх жывых бацькоў, а зараз яшчэ губляю і літаратурных. Я адчуў, што застаюся адзін. Зараз я буду вымушаны самастойна змагацца за пэўныя рэчы. Без падтрымкі і апоры.Толькі сам. Сам. Гэта дзіўныя пачуцці…
А што твае сапраўдныя бацькі? Яны былі падтрымкай тваіх творчых намаганняў?
Так. Былі. Бацькі давяралі мне. Яны рана сутыкнуліся з тым, што я займаюся творчасцю. А калі ім пачалі ўжо тэлефанаваць розныя чыноўнікі, каб мяне адпусцілі ці далі выходны на працы, то ім стала зразумела, што ўсё сур’ёзна, што ўсё на дастаткова прафесійным узроўні. А калі ўжо пачаліся нейкія беларускія і еўрапейскія прызнанні, то бацькі былі радыя таму, што раней яны давяралі мне больш, чым я ім. Мае бацькі былі вельмі адукаванымі і шчырымі людзьмі. Гэта мне дапамагае і сёння. Я да чаго кажу? Сакрэтаў творчасці няма. Ёсць толькі няспыннае жаданне. Калі жаданне супадае яшчэ і з магчымасцямі, то з гэтым можна бегчы хутка, як вецер, і не спыняцца сто гадоў!