Міліцэйскія падраздзяленні з усяе краіны правялі “зачыстку” Баранавічаў

Толькі за тры дні “аператыўнай адпрацоўкі” Баранавічаў мясцовыя міліцыянты прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці 300 чалавек. Падмацаваныя яны былі мінскім атрадам “Страла”, брэсцкім атрадам “Буг” і спецротай хуткага рэагавання.  Затрыманых за дробнае хуліганства — 46 чалавек, за з’яўленне на публіцы п’яным — 48 чалавек, за парушэнне правілаў дарожнага руху — 189. 47 чалавек за 3 дні дастаўленыя ў выцвярэзнік. Пра прычыны такой масаванай аперацыі не паведамляецца.