Міліцыя 4 гадзіны ганялася за жанчынай, якая на аўтобусе збіла пешахода

Каля 4 гадзін працягвалася начная пагоня па Віцебшчыне за жанчынай, якая кіравала мікрааўтобусам "Мерседэс".
Каля Шаркоўшчыны яна збіла на смерць пешахода і з’ехала з месца здарэння, перадае “Інтэрфакс-Захад”.

Міліцыя ўвяла план "Перахоп" па ўсёй вобласці. Жанчыну лавілі ў двух раёнах Віцебшчыны — Шаркоўшчынскім і Мёрскім.

У затрыманні таксама ўдзельнічалі і міліцыянеры Полацкага раёна. Цяпер супраць 32-гадовай жанчыны распачата крымінальная справа.