Міліцыя і ўнутраныя войскі пераходзяць на ўзмоцнены варыянт нясення службы
Міліцыя і ўнутраныя войскі з 13 снежня пяройдуць на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС Беларусі, перадае БЕЛТА.
Увядзенне ўзмоцненага варыянта звязана з правядзеннем выбараў. Плануецца, што ў такім рэжыме міліцыя будзе працаваць да 21 снежня. У рамках сваёй кампетэнцыі ахоўнікі правапарадку акажуць садзейнічанне выбарчым камісіям у іх рабоце. Будуць створаны кругласутачныя сітуацыйна-аператыўныя штабы, узмоцнены следча-аператыўныя групы.
Акрамя таго, начальнікам тэрытарыяльных упраўленняў унутраных спраў і транспартнай міліцыі даручана забяспечыць ахову правапарадку пры правядзенні кандыдатамі ў прэзідэнты сустрэч з выбаршчыкамі. Таксама з моманту атрымання бюлетэняў камісіямі па выбарах будзе арганізавана іх кругласутачная ахова, а пасля падліку галасоў - бяспечная перавозка.