Міліцыя шукае мужчыну, які вынес з кватэры маёмасці на 324 млн (фота)

Невядомы зламыснік падчас кватэрнага крадзяжу нарабаваў каштоўнасцяў і іншых рэчаў на сотні мільёнаў рублёў. Паводле папярэдняй інфармацыі, да здзяйснення злачынства можа мець дачыненне мужчына (на здымку), які ідзе з вялікай дарожнай сумкай. У яго мог быць памочнік, адзначае прэс-служба сталічнай міліцыі.

Фота — guvd.gov.by