Міліцыя высветліла, хто нападаў на турму на Акрэсціна 6 верасня?

Па звестках БелаПАН, сталі вядомыя падазроныя ў нападзе на Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна ў Мінску. Паведамляецца, што падазроныя - два жыхары Мінску і Мінскай вобласці. Цяпер іх шукаюць. Міліцыянты гэтую інфармацыю каментаваць адмаўляюцца.

Нагадаем, што 6 верасня невядомыя кінулі дзве бутэлькі з гаручай сумессю ў дзверы КПП Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў. У выніку нападу дзверы загарэліся. Злачынцы ўцяклі. Па факце нападу была пачатая крымінальная справа.