Міліцыя затрымала мінчука, які хацеў скокнуць з даху дзевяціпавярховіка
У Мінску міліцыя затрымала мужчыну, які хацеў скокнуць з даху дзевяціпавярховіка. Здарэнне адбылося раніцай 16 лістапада на вуліцы Кальцова, 20. Як інфармуе прэс-служба МНС, 20-гадовы мінчук быў у стане алкагольнага ап'янення.
На месца выязджалі ратавальнікі, але іх дапамога не спатрэбілася. Міліцыянеры затрымалі маладога чалавека. Праўдападобна, яго чакае медабследаванне.
Фота: sb.by