Міліцыянты 9 месяцаў лавілі на атрыманні хабару старшыню сельсавета

Дзевяць месяцаў спатрэбілася міліцыянтам, каб злавіць на гарачым хабарніцу-старшыню Аляхновіцкага сельсавета.
44-гадовая жанчына сумяшчала пасаду старшыні сельсавета і старшыні сельскага выканкама, мела вялікія паўнамоцтвы ў справе выдзялення і афармлення зямельных участкаў.

Як паведамляе "Интерфакс", старшыня ніколі не брала хабар у рукі, а прыдумала схему, паводле якой здымала "свае" грошы з банкаўскіх картак грамадзян, якія папярэдне паведамлялі ёй пін-код. Падчас спробы зняць з карткі 1000 долараў — другую частку хабару за адну са здзелак (першая складала 2000 долараў) — жанчына і была затрыманая. Ёй пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.