Міліцыянты налічылі 1,5 тысячы ўдзельнікаў Еўрапейскага маршу

Паводле звестак міліцыі, у акцыі апазіцыі "Еўрапейскі марш", якая прайшла 14 кастрычніка ў Мінску, узялі ўдзел не больш за паўтары тысячы чалавек.
Як паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі МУС, у канцавым пункце акцыі — у парку Дружбы народаў — сабралося каля тысячы чалавек.

Максімальная колькасць удзельнікаў маршу па ходу руху не перавышала паўтары тысячы. Паводле ж звестак назіральнікаў і журналістаў, у шэсці бралі ўдзел да трох тысяч чалавек. Інфармацыі аб затрыманых няма ні ў МУС, ні ў праваабаронцаў.

БелаПАН