Міліцыянты нарэшце пачалі шукаць кіроўцу, якога спынялі "жывым шчытом"

Раман Мянцюк, якога спынялі "жывым шчытом" на трасе Мінск-Мікашэвічы на пачатку сакавіка, не з'явіўся па позве да следчага на допыт. Таму міліцыя пачала яго пошук, паведамляе "Інтэрфакс". У пошуку кіроўцы прымаюць удзел супрацоўнікі крымінальнага вышуку. Аднак паводле заканадаўства Р.Мянцюк лічыцца толькі падазраваным, а не абвінавачаным, таму не можа быць абвешчаны ў вышук. Абвінавачванне ж не выстаўленае таму, што не гатовыя судова-медыцынскія экспертызы, прызначаныя пацярпелым, у тым ліку і жонцы Менцюка Вользе.

Нагадаем, што раней у каментарах Еўрарадыё чыноўнікі пракуратуры і МУС казалі, што з Менцюка ўзялі падпіску аб нявыездзе і могуць абвясціць яго нават у міжнародны вышук.