Міліцыянты паказалі малалетнім правапарушальнікам, як карыстацца зброяй

Спецыяльныя мерапрыемствы з дэманстрацыяй зброі правялі супрацоўнікі міліцыі ў Баранавічах для падлеткаў, якія сёлета здзейснілі правапарушэнні на чыгунцы. Спачатку падлеткам, якіх было больш за 10 чалавек, расказалі пра тое, чым займаецца транспартная міліцыя. Потым ім паказалі спецсродкі і зброю, якімі карыстаюцца міліцыянты, звадзілі ў музей чыгункі. "Мы ішлі, каб слухаць натацыі, а атрымалася цікавая сустрэча", — сказаў адзін з хлопчыкаў.

Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Баранавічы