Міліцыянты прыйшлі на сустрэчу ў лідэрам Руху “За Свабоду” ў Івянцы

Міліцыянты ўчора наведалі сустрэчу лідэра Руху “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча з грамадскімі актывістамі гарадскога пасёлка Івянец Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Яны канфіскавалі брашуры “Што ЕС можа даць Беларусі” і перапісалі пашпартныя дадзеныя двух дзесяткаў прысутных. Пры гэтым праваахоўнікі патлумачылі, што пашпартны кантроль у прыватным памяшканні праводзіцца “з мэтай папярэджання магчымых злачынстваў”.

Паводле словаў Аляксандра Мілінкевіча, падобныя акцыі не спыняць яго паездкі па краіне і сустрэчы з людзьмі.

БелаПАН