Міліцыянты выявілі "кола падазроных" у справе забітых у Магілёве жанчын
У справе пра зверскія забойствы дзвюх жанчын у Магілёве "ёсць кола падазроных". Пра гэта заявіў першы намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі Алег Пякарскі. Аднак казаць аб раскрыцці гэтых злачынстваў праваахоўнікі пакуль не спяшаюцца.
Як нагадвае БелаПАН, 23 і 31 сакавіка ў Магілёве знайшлі знявечаныя парэшткі дзвюх жанчын. Іх асобы высветленыя. Гэта 35-гадовая і 30-гадовая магіляўчанкі. Яны былі сяброўкамі. Эксперты кажуць, што жанчыны былі забітыя ў адзін дзень і адной асобай.