Мілінкевіч і Рух “За свабоду” не пойдуць на парламенцкія выбары

ПРада Руху “За Свабоду” прыняла рашэнне не вылучаць сваіх кандыдатаў на выбарах у Палату Прадстаўнікоў, запланаваных на кастрычнік 2008 года.
Па словах лідэра руху Аляксандра Мілінкевіча, яны змагаюцца не за ўладу, а за працэдуру. Адпаведна ўсе імкненні Руху “За Свабоду” будуць скіраваныя на тое, каб дамагчыся правядзення ў Беларусі свабодных і дэмакратычных выбараў.

Тым не менш, Мілінкевіч падтрымаў некаторыя накірункі дзейнасці Аб’яднаных дэмакратычных сіл. Яны найперш звязаныя з ажыццяўленнем кампаніі па вылучэнні прадстаўнікоў апазіцыі ў выбарчыя камісіі.

Таксама Рух “За свабоду” правядзе шэраг палітычных кампаній і канферэнцый, накіраваных на змену выбарчага заканадаўства.

Прэс-служба Аляксандра Мілінкевіча