Мілінкевіч: Трэба падтрымаць улады Беларусі па развіццю адносінаў з Захадам
Аб неабходнасці падтрымаць крокі ўладаў Беларусі па развіццю адносінаў з Захадам заклікаў лідэр руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч. Падчас сустрэчы са сваімі прыхільнікамі ў Кармянскім раёне на Гомельшчыне палітык адзначыў, што ЕС дапаможа нашай краіне не патрапіць у поўную залежнасць ад Расіі, паведамляе Тэлеграф.
"Кіраўніцтва краіны стрымлівае засцярога, што еўрапейскія каштоўнасці аслабяць аўтарытарную ўладу. Аднак калі цяпер мы адмовімся ад супрацоўніцтва з Еўропай, яны згубяць уладу разам з краінай значна хутчэй, калі будзе згублена незалежнасць", — сказаў Мілінкевіч.