Мілінкевіч у пражскім аэрапорце правёў перамовы з кіраўніком МЗС Чэхіі
Лідэр аргкамітэта руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч правёў перамовы з міністрам замежных спраў Чэхіі Карэлам Шварцэнбергам. Сустрэча адбылася ўчора ў пражскім аэрапорце Рузынэ, перад адлётам кіраўніка чэшскага МЗС у Люксембург на сустрэчу міністраў замежных спраў краін Еўрасаюза. Нагадаем, падчас сустрэчы будзе абмяркоўвацца ў тым ліку і сітуацыя ў Беларусі пасля парламенцкіх выбараў і магчымасць адмены санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў. На яе запрошаны і міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў.
Як паведамляе прэс-служба Аляксандра Мілінкевіча, падчас перамоваў з Карэлам Шварцэнбергам беларускі палітык ахарактарызаваў сённяшнюю сітуацыю ў Беларусі і выклаў сваю пазіцыю адносна дыялогу ЕС з нашай краінай. Мілінкевіч пакрэсліў важнасць распрацоўкі дарожнай мапы паляпшэння адносінаў ЕС-Беларусь, а таксама строгі і аператыўны кантроль выканання ўмоваў дыялогу беларускім бокам.
Адзначым, што ў першым паўгоддзі 2009 года Чэхія будзе ажыццяўляць старшынства ў Еўрасаюзе.