Мілінкевіч звярнуўся з адкрытым лістом да Еўрапейскага Саюза
Вядучы брусельскі часопіс “European Agenda” апублікаваў ліст-зварот лідэра дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандра Мілінкевіча да кіраўнікоў краінаў Еўрапейскага Саюза, дэпутатаў Еўрапарламента, а таксама да ўсіх грамадзянаў ЕС.
Палітык заклікаў ЕС быць больш актыўным і настойлівым у дэмакратызацыі Беларусі, стварыць шырокую сетку кантактаў з нашай краінай, змякчыць візавы рэжым і ўвесці спецыяльныя працоўныя квоты для беларусаў у краінах Еўрасаюза.
У сувязі з пераходам старшынства ў ЕС да Партугаліі, Мілінкевіч таксама выказаў спадзяванне, што падчас партугальскага старшынства развіццю сітуацыі ў Беларусі будзе надавацца пільная ўвага.
Сёння Мілінкевіч выступіць з дакладам у Стразбургу на Летнім паліталагічным універсітэце па дэмакратыі.
Акрамя гэтага, палітык сустрэнецца з генеральным сакратаром Савета Еўропы Тэры Дэвісам, былым спецдакладчыкам па Беларусі Савета ААН па правах чалавека Адрыянам Севярынам, дэпутатамі Еўрапарламента і іншымі прадстаўнікамі палітычных колаў Еўропы.
Прэс-служба Мілінкевіча