Мінадукацыі атрымала ад Сусветнага банку крэдыт на 50 мільёнаў долараў

Мінадукацыі атрымала ад Сусветнага банку крэдыт на 50 мільёнаў долараў

Сусветны банк вылучыў Міністэрству адукацыі крэдыт на 50 мільёнаў долараў. Пра гэта паведаміў міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў падчас ўрачыстага падпісання дакументаў, перадае прэс-служба Мінадукацыі. На развіццё сістэмы адукацыі Беларусь атрымоўвае грошы ад Сусветнага банку ўпершыню.
 
Праект "Мадэрнізацыя сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь" распрацаваны Міністэрствам адукацыі пры ўдзеле спецыялістаў Сусветнага банка. У ім, як паведамляецца, тры асноўныя кампаненты.

Першая частка праекта прадугледжвае стварэнне якасных умоваў навучання ў школах у сельскай мясцовасці і малых гарадах.

У другой частцы плануецца абсталяванне 120 школ сучаснымі інфармацыйнымі тэхналогіямі і вучэбным абсталяваннем. Гаворка ідзе пра 310 кабінетаў фізікі, хіміі, біялогіі, інфарматыкі. Жураўкоў зазначыў, што ўсе школы-прэтэндэнты прайшлі сур'ёзны адбор і былі ўзгодненыя з Сусветным банкам. Гэта 34 школы з Брэсцкай вобласці, 10 — з Віцебскай, 41 — з Гомельскай, 9 — з Гродзенскай, 9 — з Мінскай, 17 — з Магілёўскай.
 
Трэці складнік праекта — мадэрнізацыя сістэмы кіравання агульнай сярэдняй адукацыяй.

Кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Ян Чул Кім кажа, што частку сродкаў плануецца вылучыць на ўдасканаленне цяперашняй інфармацыйнай сістэмы кіравання ў сектары адукацыі.

Фота: sputnik.by